Форма дзяржаўнага кіравання
Форма дзяржаўнага кіравання характарызуе арганізацыю дзяржаўнай улады, сістэму вышэйшых дзяржаўных органаў, а таксама парадак іх утварэння, узаемаадносіны паміж імі і грамадзянамі.
Форма кіравання нараўне з формай дзяржаўнага ладу і палітычным рэжымам характарызуюць форму дзяржавы.
У розных перыядах гісторыі форма кіравання мела розны сэнс. Так, у аграрным грамадстве значэнне формы кіравання зводзілася толькі да азначэння таго, якім чынам замяшчаецца пасада кіраўніка дзяржавы — у парадку ўспадкоўвання або шляхам выбараў. Па меры раскладання феадалізму і пераходу да індустрыяльнага грамадства, які суправаджаўся паслабленнем улады манархаў, з'яўленнем і ўмацаваннем народнага прадстаўніцтва, формы кіравання сталі ўзбагачацца. Найбольшую значнасць набыла не тое, спадчынны або выбарны кіраўнік дзяржавы ў краіне, а тое, як арганізуюцца адносіны паміж кіраўніком дзяржавы, парламентам, урадам, як узаемна ўраўнаважваюцца іх паўнамоцтвы, — словам, як уладкаваны падзел улад.
Такім чынам, форма кіравання паказвае:
- як ствараюцца вышэйшыя органы ўлады ў дзяржаве,
- іх структуру,
- якія прынцыпы ляжаць у аснове ўзаемадзеяння паміж дзяржаўнымі органамі,
- як будуюцца ўзаемаадносіны паміж вярхоўнай уладай і радавымі грамадзянамі краіны,
- у якой меры арганізацыя органаў дзяржавы дазваляе забяспечваць правы і волі грамадзян.
Пры гэтым неабходна адрозніваць паняцце «палітычны рэжым» ад паняцця «форма кіравання». Палітычны рэжым хутчэй сацыялагічная характарыстыка дзяржавы, якая характарызуе ў большай ступені ўзаемаадносіны з нагоды адчужэння і пераходу ўлады ў дзяржаве, а форма кіравання апісвае, як фарміруюцца органы дзяржаўнай улады (хутчэй з пункту гледжання працэсуальных момантаў), і як гэтыя органы ўзаемадзейнічаюць адзін з адным.
Розныя формы дзяржаўнага кіравання
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хропанюк Н. В. Теория государства и права. М. Изд.: Интерстиль. 2000г.
- Кашанина Т. В. Основы российского права. М. Изд.: Норма-ИнфраМ 2000г.
- Марченко М. Н. Общая теория государства и права. М. Изд.: Зерцало. 1998г.
- Батыр К. И. Всеобщая история государства и права. Ч.2. М. Изд.: Манускрипт. 1993 год.
- Жидков О. А., Крашенинникова Н. А. История государства и права зарубежных стран. Ч.2. М. Норма-ИнфраМ. 1998г.
- Титов Ю. П. История государства и права России. М. Изд.: Проект. 1998 год.
- Тоффлер О. Проблемы власти на пороге XXI века. М. Изд.: МГУ. 1997 год.
- Каддафи М. Зелёная книга. М. Изд.: Международные отношения. 1989г.